Абдэль Азіз Бутэфліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абдэль Азіз Бутэфліка
араб. عبد العزيز بوتفليقة‎‎
Bouteflika (Algiers, Feb 2006).jpeg
сцяг
5-ы Прэзідэнт Алжыра
28 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019
Папярэднік: Ламін Зеруаль
Пераемнік: Абдэль Кадэр Бенсалах (в.а.)
сцяг
5-ы Міністр замежных спраў Алжыра
5 верасня 1963 — 8 сакавіка 1979
Папярэднік: Ахмед Бен Бела
Пераемнік: Мухамед Бен Ях'я
сцяг
31-ы Старшыня Генеральнай Асамблеі ААН
17 верасня 1974 — 16 верасня 1975
Папярэднік: Леапольда Бенітэс Венуэса
Пераемнік: Гастон Торн
 
Партыя: ФНВ
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Веравызнанне: Мусульманін-суфій
Нараджэнне: 2 сакавіка 1937(1937-03-02) (82 гады)
Уджда
Бацька: Ахмед Бутэфліка
Маці: Гезлаўі Мансурыа
Жонка: Амаль Трыкі
Дзеці: Адсутнічаюць
 
Сайт: abdelaziz-bouteflika.com
 
Узнагароды:

Абдэль Азіз Бутэфліка (араб: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Уджда, Марока) — Прэзідэнт Алжыра з 1999 да 2019 года.

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Парламент Алжыра зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзідэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасьць разоў[1].

У 2013 годзе Прэзідэнт Алжыра перанёс інсульт і з таго часу амаль не з’яўляўся на публіцы. Тым не менш, Бутэфліка быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе[2].

Апошнія гады сур’ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы. У пачатку 2019 года ён знаходзіўся на лячэнні ў Швайцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры алжырскага лідара балатавацца ў красавіку на пяты тэрмін. Гэта рашэнне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаванні. Прэзідэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балатавацца, аднак выбары перанеслі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзідэнта. 1 красавіка Абдэльазіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад на чале з кіраўніком МУС Нурэдынам Бэдуі (сваю пасаду ў кабінеце пры гэтым захаваў намеснік міністра абароны Алжыра Ахмед Гаед Салех, які 26 сакавіка запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным)[3]. Вайскоўцаў не задаволіла зробленая заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу. 2 красавіка 2019 года, пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, Прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка падаў у адстаўку[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Абдэльазіз Бутэфліка жанаты са жніўня 1990 года, дзяцей не мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час з ім не жыве, жыве ў Парыжы.

Абдэльазіз Бутэфліка мае трох зводных сясцёр (Фаціма, Аміна і Айша), з якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Лаціфа).


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]