Армія Свяшчэннай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Армія Свяшчэннай Вайны)
Jump to navigation Jump to search
Армія Свяшчэннай вайны
Гады існавання 19471948
Краіна Брытанскі мандат у Палесціне Палесціна
Падпарадкаванне Аміну аль-Хусейні
Колькасць ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч у розныя перыяды
Дыслакацыя Усходняя Палесціна
Удзел у

Араба-ізраільская вайна, 1947—1949:

Камандзіры
Вядомыя камандзіры Абд аль-Кадзір аль-Хусейн
Эміль Гуры

Армія Свяшчэннай вайны (Джэйш Аль-джыхад аль-Мукадас, арабская мова: جيش الجهاد المقدس) — узброеныя сілы арабскіх ірэгулярных войскаў падчас араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.

Гісторыкі называюць яе «асабістай арміяй сям'і Хусейні».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абд аль-Кадзір аль-Хусейн прыбыў у Іерусалімскі сектар у снежні 1947 прыблізна з сотняй сваіх прыхільнікаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Сірыі да вайны, і сталі афіцэрамі ў яго Арміі. Ён стварыў свой штаб у Бір Зейце і пачаў прымаць добраахвотнікаў для аблогі Іерусаліма і нападаў на яўрэйскія канвоі, якія ішлі ў горад.

Армія папоўнілася маладымі жыхарамі арабскіх вёсак[1] і ветэранамі брытанскай арміі, і неўзабаве ў яе складзе было ўжо некалькі тысяч чалавек[2]. Зона ўплыву «арміі» была працягнута да Лода і Рамлы, дзе Хасан Салама, ветэран арабскага паўстання ў Палесціне 1936—1939 гг., камандаваў 1000 байцоў і каардынаваў з аль-Хусейні аперацыі па блакаванні дарог[1][2]. Разам з Хасанам Саламам узяў адказнасць за аперацыі ў Лідзе і наваколлях Рамлы, на дарозе Тэль-Авіў — Іерусалім.

Пасля гібелі Абд аль-Кадзір Аль-Хусейні 8 красавіка 1948 года Хадж Амін аль-Хусейні прызначыў камандзірам Эміля Гуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Yoav Gelber, Palestine 1948, Sussex Academic Press, Brighton, 2006, ISBN 1-84519-075-0, з.36-37
  2. 2,0 2,1 Efraïm Karsh, The Arab-Israeli Conflict — The Palestine War 1948, Osprey Publishing, 2002, ISBN 1-84176-372-1