Беларускае аб’яднанне студэнтаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) — беларуская грамадская арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадска-культурнай, асветнай, выдавецкай, турысцкай дзейнасцю. Заснавальніцкі сход адбыўся 14 красавіка 1988 г. у Варшаве.

У снежні 1981 г. з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена.[1] У 1982 г. працавала нелегальна. З 1983 г. беларускія студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтральнай радзе культуры таварыства польскіх студэнтаў у Варшаве. Аднаўленчы заснавальніцкі сход БАС у Беластоку адбыўся 17 красавіка 1988 г. 22 красавіка 1988 Заснавальніцкі камітэт БАС зацвердзіў праект статуту і падрыхтаваў дакуманты для рэгістрацыі. 29 лістапада 1988 г. БАС быў зарэгістраваны, а 17 снежня 1988 г. адбыўся першы з’езд БАС.

Вышэйшыя кіруючыя органы — усеагульны сход і галоўная рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічаюць у ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэнь «Апошнія паведамленні БАС» (№ 1-3, 1981, 1988), «Сустрэчы» (№ 1-13, 1983—1990), у штоднёвіку «Ніва» штомесячна змяшчае старонку «Прысутнасць». З 1991 г. БАС — член-заснавальнік Рады беларускіх арганізацый у Польшчы. З 1988 г. БАС узначальвалі Я. Вапа, У. Пац, Б. Кучынская (з 1991 г.).

На некамерцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Гарадок (Беластоцкі павет)(польск.) бел. з 1990 да 2019 года БАС праводзіў штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча».

Паступова арганізацыя слабела. Як заўважыў публіцыст Ян Максімюк, Беларускае аб’яднанне студэнтаў ад пачатку ХХ стагоддзя існавала толькі як арганізацыйны камітэт «Басовішча»[2].

Зноскі

  1. Славамір Іванюк, 25-lecie Białoruskiego Zrzeszenia Studentów, «Беларускі грамадска-культурны часопіс» (pol. «Czasopis. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne») 05/2006 (польск.) 
  2. svaboda.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іванюк, С. Беларускае аб’яднанне студэнтаў / С. Іванюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]