Бітва за Трыпалі (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наступ на Трыпалі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Western Libya Operation (2019).png
Карта аперацыі.
Дата 4 красавіка 2019 — сённяшні дзень
Месца паўночны захад Лівіі, горад Трыпалі
Праціўнікі
Лівія Палата прадстаўнікоў: Лівія Урад нацыянальнага адзінства:
Камандуючыя
Халіф Хафтар Фаіз Сарадж
Страты
101 забітых[9], 95 параненых, ад 196 да 208 палонных[10][11][12], 2 самалёта збітыя[13][14] 150 забітых[15][16][17], 218 параненых[18], ад 228 да 240 палонных, 1 самалёт збiты[19]
Агульныя страты
18 забітых сярод грамадзянскіх асоб[20], 30 000 бежанцаў[21]
 
Грамадзянская вайна ў Лівіі
Першы этап: Бенгазі (1) Эз-Завія (1) Місурата Нафус Брэга (1) Рас-Лануф Бін-Джавад (1) Брэга (2) Адждабія Бенгазі (2) Вазін Брэга (3) Гар’ян Эз-Завія (2) Бін-Джавад (2) Трыпалі (1) Бені-Валід (1) Сірт (1) Себха (1) Гадамес
Інтэрвенцыя: Харматан (англ.) • Эламі (англ.) • Світанак адысеі Мабайл Саюзны абаронца
Другі этап: Бені-Валід (2)
Трэці этап: Дэрна (1) Сірт (2) Сірт (3) Дэрна (2) Трыпалі (2) Себха (2) Трыпалі (3)

Рэзалюцыя 1973 Найміты

Наступ на Трыпалі (па Хафтару: «Аперацыя па вызваленню Трыпалі»[22], у некаторых крынiцах: Штурм Трыпалі[23][24] i Бiтва за Трыпалі[25]) — наступальная аперацыя Лівійскай Нацыянальнай Арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфам Хафтарам, які падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сiл Урад нацыянальнага адзінства (УНА) у раёне горада Трыпалі. ППЛ i УНА вядуць памiж сабой барацьбу за поўны кантроль над Лiвiяй з 2016 года, што прывяло да двоеўладдзя ў краiне.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Першая фаза (4—22 красавіка)[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй маршал Халіф Хафтар загадаў войскам пачаць наступ на сталіцу краіны Трыпалі[26]. На наступны дзень надыходзячая на Трыпалі армія ўступіла ў бой з атрадамі, якія баранілі сталіцу[4]. Так званы ваенны савет «рэвалюцыянераў» Місураты ў сваім камюніке абвясціў пра гатоўнасць супрацьстаяць «злавеснаму наступу» — палявыя камандзіры, якія фармальна падпарадкоўваюцца Сараджу, заклікалі прэм’ера «неадкладна» аддаць загады камандзірам усіх падраздзяленняў захаду краіны, каб сарваць прасоўванне «мяцежнага тырана», як яны назвалі Хафтара, і яго спробы стаць «кіраўніком» Лівіі[27].

У той жа дзень падраздзялення ЛНА ўвайшлі на тэрыторыю міжнароднага аэрапорта Трыпалі, разбуранага з 2014 г.[28]. Па папярэдніх дадзеных, на тэрыторыі аэрапорта пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж падраздзяленнямі лівійскай арміі і прыхільнікамі Урада нацыянальнай згоды.

Да 5 красавіка ЛНА знаходзілася ў 17 км ад сталіцы. Войскам Хафтара атрымалася даволі хутка і без боя ўзяць гарады Зінтан, Гар’ян, Сіды Білан, якія знаходзяцца недалёка ад Трыпалі, а таксама некалькі раёнаў на паўднёвым захадзе сталіцы[29]. Сілы лівійскага ваеначальніка перш за ўсё ўзялі пад кантроль некалькі буйных дарог, якія вядуць да горада. Падобную тактыку Хафтар выкарыстаў пры бітве за Дэрну[1].

У гэты ж дзень адбыліся сутыкненні. Баі зафіксаваныя ў 27 км ад горада. У выніку ў палон патрапілі 128 салдат Хафтара. Таксама паведамлялася, што ў раёне населенага пункта Сіды Білан ЛНА высадзіла марскі дэсант[30].

Тым часам прэм’ер-міністр Ф. Сарадж збег у Туніс[31].

6 красавіка ВПС УНА нанесла авіяўдары па надыходзячым сілам ЛНА фельдмаршала Хафтара; таксама на дапамогу УНА прыбылі фарміравання з Місураты[32]. Праз некалькі гадзін пасля гэтага, Хафтар абвясціў аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй Лівіяй[33].

У выніку ўзброеных сутыкненняў 7 красавіка паміж войскамі УНА і ЛНА у раёне Трыпалі загінуў па меншай меры 21 чалавек. У гэты ж дзень ваенна-паветраныя сілы Лівіі намалявалі сэрца ў небе над Трыпалі, каб аказаць падтрымку жыхарам сталіцы[34].

8 красавіка сілы ЛНА Х. Хафтара адступілі з аэрапорта каля Трыпалі (пры гэтым прадстаўнік ЛНА заявіў, што яе сілы не здавалі аэрапорт і да гэтага часу яго кантралююць). Працягваліся ўдары па авіябазе Аль-Ватыя за 130 кіламетраў на паўднёвы захад ад Трыпалі, якую займаюць сілы Хафтара і выкарыстоўваюць для налётаў на пазіцыі УНА[35].

Колькасць загінуўшых сярод сіл УНА вырасла да 32 чалавек[36].

9 красавіка ВПС ЛНА нанеслі ўдар па міжнародным аэрапорце горада Трыпалі[37]. Таксама войскі Хафтара збілі ваенны самалёт УНА, які выляцеў з горада Місурата[19].

У ноч з 9 на 10 красавіка ЛНА адбіла магутны наступ груповак Шчыта Лівіі і УНА на горад Эль-Азіза. У раёне аэрапорта зафiксаваны жорсткія сутыкненні. Таксама ЛНА пачала прасоўваенне на поўдні Трыпалі ў раёнах Халет і Айн Зара[38].

10 красавіка авіяцыя УНА нанесла ўдары па аб’ектах арміі Хафтара ў раёне Сук аль-Ахад у 40 кіламетрах ад Трыпалі. Таксама сілы ЛНА узялі пад кантроль базу брыгады 42 у Айн-Зарэ, паўднёвая частка Трыпалі[39].

11 красавіка авіяцыя ЛНА маршала Х. Хафтара нанесла ўдары па ваеннай базе Урада Нацыянальнага Адзінства каля сталіцы[40].

12 красавіка сілы УНА выбітыя з пазіцый ў раёне населенага пункта Свані. У гэты жа дзень авіяцыйныя падраздзяленні арміі Хафтара ў чарговы раз выкарыстоўвала баявую авіяцыю (задзейнічаны Су-22М3)[41].

14 красавіка самалёт ЛНА быў збіты ў раёне населенага пункта Вадзі ар-Рабі. Пілот катапультаваўся[13]. Тым часам фельдмаршал Хафтар сустрэўся з прэзідэнтам Егіпта Абдулам Фатахам ас-Сісі, каб заручыцца яго падтрымкай[42].

15 красавіка паведамлялася пра цяжкія сутыкненнях паміж сіламі УНА і ЛНА ў прыгарадзе Айн-Зара[43]. Ваенна-інфармацыйны аддзел арміі Хафтара заявіў, што ў Гар’ан, якi знаходзiцца пад кантролем ЛНА, прыбылi «вялікія падмацавання», якія рыхтаваліся далучыцца да штурму сталіцы[44]. Прадстаўнік УНА заявіў, што ў выніку абстрэлу будынка лівійскага міністэрства адукацыі, было знішчана больш за 3 мільёны кніг[45].

У той жа час армiя Хафтара аб’явiла, што захапiла ўсе прыгарады сталiцы.

16 красавіка агенства Sky News апублікавала відэа, дзе сілы УНА адступаюць, пасля таго як іх пазіцыі былi абстраляны цяжкай артылерыяй[46]. Тым часам ЛНА абвінаваціла апалчэнцаў, якія падтрымліваюць Сараджа, з Трыпалі і Місураты ў наўмысным абстрэле грамадзянскага аб’екта з дапамогай БМ-21 «Град», каб наладзіць супольнасць супраць войскаў ППЛ. У гэты жа дзеь паведамлялася, што сілы сараджысты аднавілі кантроль над мостам Аль-Захра ў паўднёвай частцы Трыпалі. Паступалі паведамленні пра цяжкія сутыкненнях паміж сіламі УНА і ЛНА паблізу Азізii[47].

У ноч з 16 на 17 красавіка сталіца падвергнулася ракетнаму абстрэлу. Прадстаўнікі ЛН практычна адразу адкінулі дачыненне да гэтай падзеі. Як заявіў «РИА Новости» кіраўнік прэс-службы камандавання ЛНА, мінулай ноччу лівійская армiя не ўжывала цяжкае зброю падчас ваенных аперацый. Акрамя таго, ён абвінаваціў у наўмысным абстрэле жылых кварталаў сталіцы з установак «Град» дзейнічаюць у Трыпалі групоўвак. На яго думку, іх мэтай было пасля ўскласці ўсю віну за гэта на Хафтара[48]. Паводле выдання The Libya Observer, падчас абстрэлу загінулі чатыры чалавекі і дваццаць тры параненыя[49].

18 красавіка адбываліся цяжкія сутыкнення у раёне Саад i прыгарадзе Вадзі, дзе паветраныя сілы Хафтара здейснялі некалькі авіяўдараў па мэтам УНА[50].

З 19 па 20 красавіка на подступах да лівійскай сталіцы шлi разлютаваныя баі з прымяненнем авіяцыі: сілы, падкантрольныя Сараджу, спрабвалі атакаваць падраздзялення ЛНА на паўднёвым і ўсходнім напрамках; авіяцыя УНА пяць разоў бамбіла населены пункт Гар’ян і тры разы — ваенную базу «аль-Ватыйя»[51].

Другая фаза (з 23 красавіка)[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка камандаванне Лівійскай Нацыянальнай Арміі абвесцілі пра пачатак другога этапу наступальнай аперацыі на сталіцу[52]. Сілы Хафтара ў раёне авіябазы Эль-Джуфра падвергліся паветранай атацы з боку трох баявых самалётаў УНА, адзін з якіх удалося збіць[14]. Пасля гэтага, 24 красавіка, ЛНА значна прасунуліся ў напрамку цэнтра Трыпалі, адкінуўшы апалчэнцаў-сараджыстаў[53].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля пачатку наступлення генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў спыніць узброеную эскалацыю. Многія краіны свету, уключаючы Расію і ЗША, выступілі за мірнае ўрэгуляванне лівійскага канфлікту.

5 красавіка Вялікабрытанія склікае экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН у сувязі з наступам на Трыпалі. Брытанскія ўлады заявілі, што армія Хафтара павінна неадкладна спыніць наступальныя дзеі[54].

7 красавіка Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Лівіі запатрабавала двухгадзіннага перамір’я паміж бакамі канфлікту ў краіне, каб забяспечыць эвакуацыю пацярпелых[55].

8 красавіка Дзярждэпартамент ЗША заклікаў Хафтара спыніць наступ на сталіцу[56]. У сваю чаргу Расія і Егіпет падтрымалі ЛНА. Масква нават заблакавала заяву Савета бяспекі ААН па Лівіі[57].

Чуткі пра ПВК «Вагнер»[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам наступлення ў шэрагу інфармацыйных выданняў, якія спасылаліся на The Daily Telegraph, якое ў сваю чаргу спасылаецца на The Sun, з’явіліся паведамленні, што значную падтрымку ў трыпалітанскай аперацыі сілам Хафтара аказваюць 300 супрацоўнікаў расійскай ПВК «Вагнер»[58][59][60]. Падобныя паведамленне мелі месца ў 2018 і 2019, калі была апублікаваная інфармацыя аб прысутнасці наймітаў ПВК Расіі ў Венесуэле і ЦАР. У абодвух выпадках дадзенныя апынулася непацверджанымі[61]. Як мяркуе выданне Versia.ru гэтая навінавае паведамленне з’яўляецца інфармацыйным ўкідам, заснаваным толькі на чутках і домыслах[62].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Наступление на Триполи. 04.04.2019
  2. The Moscow Times. In Libya, One of Putin’s Many Bets Is in Play (8 April 2019).
  3. Patrick Wintour Libya: international community warns Haftar against Tripoli attack. The Guardian (6 красавіка 2019).
  4. 4,0 4,1 Армия фельдмаршала Хафтара вступила в первые бои при атаке на Триполи // РБК
  5. Haftar forces capture old Tripoli airport after clashes near Libyan capital. Middle East Eye and agencies (5 красавіка 2019).
  6. en:2019 Western Libya Offensive
  7. Desk, News Libyan National Army releases video from inside Tripoli International Airport (7 красавіка 2019).
  8. UN appeals for urgent release of migrants trapped in Libya
  9. With a total of 272 people reported killed, of which 21 were confirmed as civilians,[Libya: GNA forces repel Haftar's offensive, retake Tripoli suburb] and 150 as LNA,[1][2][3][4] a total of 101 GNA dead can be estimated.
  10. UPDATE 10-East Libyan troops close on Tripoli, clashes near former airport. Reuters (5 красавіка 2019).
  11. Tripoli forces take prisoners as EU demands Libya's Haftar to stop offensive. Reuters (11 красавіка 2019).
  12. LIBYAN NATIONAL ARMY MOVES CLOSER TO TRIPOLI AMID PROTESTS IN CITY
  13. 13,0 13,1 Самолет армии фельдмаршала Хафтара сбили в Ливии
  14. 14,0 14,1 Армия Хафтара заявила, что сбила самолет, пытавшийся атаковать авиабазу
  15. مصدر طبي: أكثر من 100 قتيل من قوات حفتر في معارك طرابلس
    Medical sources from Benghazi confirm fatalities in Haftar's forces exceed 100
  16. Libya Liveumap 1
    Libya Liveumap 2
  17. Libya: GNA forces repel Haftar's offensive, retake Tripoli suburb
  18. en:2019 Western Libya offensive
  19. 19,0 19,1 Армия Хафтара сбила военный самолет // — РИА Новости, 10 апреля 2019
  20. UN says 220 killed in fighting over Libya’s capital
    LIBYA: Tripoli Clashes Situation Report No. 13 As of 19 April 2019 (19 красавіка 2019). Праверана 19 красавіка 2019.
  21. LIBYA: Tripoli Clashes Situation Report No. 13 As of 19 April 2019. Праверана 19 красавіка 2019.
  22. Ливийский маршал начал наступление на Триполи
  23. Гражданская война в Ливии: число жертв штурма Триполи уже выросло до 174 человек.
  24. Штурм Триполи забуксовал]
  25. итва за Триполи: основные цели военной операции Хафтара (Al-Jazeera, Катар)
  26. Приезжавший к Шойгу ливийский маршал приказал наступать на Триполи // Лента. Ру, 4 апреля 2019
  27. Эксперт рассказал о новой войне в Ливии // Взгляд, 4 апреля 2019
  28. Армия Хафтара взяла под контроль аэропорт Триполи // Взгляд, 4 апр 2019
  29. Відэа
  30. Ситуация вокруг Триполи
  31. Новая война в Ливии: Хафтар наступает на Триполи (последние новости)
  32. Новая Сирия? Удары по штабу фельдмаршала // Газета.Ru, 6 апр 2019
  33. Армия Хафтара ввела бесполетную зону для боевой авиации в западном регионе Ливии
  34. ВВС Ливии нарисовали огромное сердце в небе над Триполи: видео
  35. Ливийский маршал Хафтар потерял аэропорт Триполи // Лента.ру, 8 апреля 2019
  36. Ливия: число погибших выросло до 32, призывы ООН проигнорировали // русская служба Би-би-си, 8 апреля 2019
  37. Силы Хафтара нанесли удар по аэропорту в Триполи, сообщают СМИ
  38. Источник сообщил об ударах армии Хафтара по войскам ПНС к югу от Триполи (руск.) . РИА Новости (10 красавіка 2019). Праверана 10 красавіка 2019.
  39. Ruptly Libya: LNA takes control of GNA military base in Ain Zara (11 красавіка 2019). Праверана 13 красавіка 2019.
  40. Авиация ЛНА Хафтара нанесла удары по военной базе в Триполи
  41. Воздушная война: Су-22М3 и МиГ-23 брошены в бой в Ливии // РГ, 14 апр 19
  42. ЛНА наступает на Триполи, маршал Хафтар встретился с президентом Египта
  43. Observer, The Libya Heavy clashes in Ain Zara district, south of #Tripoli, between #Libya Army units and armed groups of warlord Khalifa Haftarpic.twitter.com/OFJJKRmxj7 (англ.)  (15 красавіка 2019).
  44. LNA new reinforcements arrive in Gharian to participate in Tripoli liberation (en-US) (15 красавіка 2019).
  45. U.N. Libya envoy says Haftar made coup attempt with advance on Tripoli (англ.) , Reuters (15 April 2019).
  46. الخوارج, غصة [http://twitter.com/LiBya_73/status/1117890109045641217 فيديو تم بثه الآن من طرف التلفزيون الإيطالي يوضح أحد محاور القتال في هذا المساء ، والصحفية تقول ان القوات المهاجمة تملك سلاح ثقيل ولها قوة نارية عالية أجبرت قوات السراج على التراجع .. ونحن يتم نقلنا في سيارة مصفحة لترك خط القتال..
    1. طوفان_الكرامةpic.twitter.com/dzXbwyEkoE] (ар.)  (15 красавіка 2019).
  47. عاجل, العربية مصادر العربية: اشتباكات عنيفة بالأسلحة الثقيلة في محيط العزيزية جنوب طرابلس #العربية_عاجل (ар.)  (16 красавіка 2019).
  48. Ракетный удар: кто обстрелял Триполи // Газета.ру, 17 апреля 2019
  49. По Триполи нанесен ракетный удар, есть погибшие среди мирных жителей (ФОТО)
  50. الأحرار, Libya Alahrar TV-قناة ليبيا [http://twitter.com/libyaalahrartv/status/1118646078117695489 #عاجل | مراسل الأحرار: غارة جوية على تمركزات قوات الوفاق في #وادي_الربيع وتحليق مستمر للطيران في سماء العاصمة
    1. العدوان_على_طرابلس] (ар.)  (17 красавіка 2019).
  51. В Ливии заявили о тяжелых боях под Триполи // Лента.ру, 20 апреля 2019
  52. Армия Хафтара начала вторую фазу наступления на Триполи
  53. {{Cite web|url=http://mobile.twitter.com/LiBya_73/status/1121178518476529664}}
  54. Лондон созывает заседание СБ ООН в связи с наступлением Хафтара на Триполи
  55. Источник: Ливийская армия начала воздушную операцию в Триполи
  56. США призвали Хафтара остановить наступление на столицу Ливии
  57. Москва заблокировала заявление Совбеза ООН по Ливии: РФ и Египет поддерживают наступление на Триполи
  58. Фельдмаршал Хафтар, получив поддержку от ЧВК Вагнера, начал наступление на Триполи
  59. ЧВК Вагнера нашли в Ливии
  60. МАРШАЛУ ХАФТАРУ МОЖЕТ ПОМОЧЬ ЧВК ВАГНЕРА
  61. Пентагон: США ищут подтверждение данным о присутствии подразделений России в Венесуэле. // ТАСС, 07.02.2019.
  62. Ретрансляция вбросов