Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КДА
Blue star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з'яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце "Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся" ці "Сімвал голасу «супраць» Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны

Gentleman[правіць зыходнік]

Самазробны артыкул з нуля. Рэцэнзаванне было здзейснена, тэкст пашыраны, іншыя заўвагі выпраўлены. Прапаную. Будзе прыкладам для артыкулаў пра музычны альбом. -- pr12402; 5 чэрвеня 2019

Беларускі лемантар, або першая навука чытання[правіць зыходнік]

Думаю, атрымалася цікавая кампіляцыя з розных друкаваных крыніц. --JerzyKundrat (размовы) 17:54, 21 мая 2019 (MSK)

Каментарыі[правіць зыходнік]

  • Артыкул цікавы і патрэбны. Але трошкі заўваг. «…афіцыйным трактаваннем беларускай мовы як дыялекту рускай…». Магчыма так, але тут крыніца просіцца. К «падпольным беларускім школкам» жадана таксама крыніца.--Ohlumon (размовы) 09:42, 24 мая 2019 (MSK)

Уільям Шэкспір[правіць зыходнік]

Прапаную артыкул на статус Добрага. Віт; размовы 09:55, 25 верасня 2018 (MSK)

  • Сімвал голасу «за» За. Удзельнічаў у «Артыкулах года», дапаўняўся, рэдагаваўся. Віт; размовы 09:55, 25 верасня 2018 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За. --Artificial123 (размовы) 15:08, 26 верасня 2018 (MSK)

Каментарыі[правіць зыходнік]

Перачытаю праз некалькі дзён. Green check.svg Зроблена--Artificial123 (размовы) 12:33, 25 верасня 2018 (MSK)

4 памылкі ў адным абзацы «Рэлігія». --JerzyKundrat (размовы) 13:18, 3 кастрычніка 2018 (MSK)Green check.svg Зроблена

Нядрэнна, асабліва добра, што ёсць раздзелы пра пастаноўкі ў Беларусі і беларускія пераклады. Але якраз менавіта гэтая частка (Шэкспір на беларускай сцэне) моцна выбіваецца — ні спасылак, ні крыніц. --Svawald (размовы) 16:55, 8 кастрычніка 2018 (MSK)

Гэты раздзел з версіі артыкула до маіх правак. Калі знойдзеце крыніцы, буду ўдзячны. --Artificial123 (размовы) 19:38, 9 кастрычніка 2018 (MSK)
Зразумела, без гэтага раздзела няма сэнсу перакладаць артыкул. Але пасля 1950-га года п’есы Шэкспіра таксама паказвалі на беларускай сцене. Ёсць і некалькі плакатаў-афіш з беларускай мовай. Спасылкі туды: 1. Борисова Т. Т. Шекспир на белорусской сцене. — Мн., 1964; і асабліва ― 2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. т. 5. с. 611—613. Мн., 1987. І раздзел добра б вікіфіцываць.
  • У сецыве ёсць пра апошнюю вераснёўскую пастаноўку у Купалаўскім тэатры.
  • У Літаратуру можна дадаць кнігу — Шекспир: энциклопедия / автор-составитель В. Д. Николаев. ― М., Эксмо, 2007. С. 446
  • Звычайна у такіх артыкулах даецца N у мастацтве: у музыцы, сінематографе, жывапісу, у балеце… Але тут ўсё забівае драматургія з пастановкамі-варыянтамі. Тэма бясконцая. Памятаю, пападалася мне кніга «Шэкспір і армяне».--Ohlumon (размовы) 10:09, 12 лістапада 2018 (MSK)
Няма ніводнай крыніцы ў цэлым раздзеле «Шэкспір на беларускай сцэне». Трэба выпраўляць.--Liashko (размовы) 23:13, 14 лістапада 2018 (MSK)

Завершаныя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Журнал абрання[правіць зыходнік]

Апошнія абранні: Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Журнал абрання

Да пазбаўлення статусу[правіць зыходнік]

Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.

Тут коратка прадстаўлены кандыдаты:

Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу/Пералік кандыдатаў

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Гл. таксама[правіць зыходнік]