Вікіпедыя:Форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
Replacement filing cabinet.svg Архівы

Ажаніцца[правіць зыходнік]

Мяне калісьці вучылі пісаць жаніцца з <імя жанчыны>, але з тых часоў магло ўсё значна змяніцца. Можа, хто падкажа, як больш правільна жаніцца з <імя жанчыны> або жаніцца на <імя жанчыны>? Загадзя дзякуй за адказы. — Frantishak (размовы) 20:44, 21 лютага 2019 (MSK)

Ажаніцца з.--Liashko (размовы) 14:05, 22 лютага 2019 (MSK)

Дзень роднай мовы[правіць зыходнік]

Віншую, спадарства! І памятайце: «Беларуская мова перадаецца праз абдымкі і пацалункі», таму шчыра жадаю ўсім асабістага шчасця :)--Хамелка/ разм. 09:24, 21 лютага 2019 (MSK)

У нас кожны дзень - дзень роднай мовы) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:44, 21 лютага 2019 (MSK)

Адміністратар, які шмат на сябе бярэ[правіць зыходнік]

Не ведаю, куды можна напісаць яшчэ, але мяне трохі вынесла свавольнасць адміністратара Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў. Ён абараніў артыкул са словамі "Празмерны ўзровень вандалізму ([Правіць=Толькі для адміністратараў]" толькі за тое, што я выдаляў катэгорыю, якая не існуе і псуе сваёй чырванню артыкул. Катэгорыі існуюць для таго, каб артыкулы па пэўных тэмах былі сабраныя з адным месцы, а не для таго, як піша тут Уладзіслаў "катэгорыя патрэбная, але для аднаго артыкула яе пакуль ствараць няма сэнсу, а потым зноў дадаваць - двайная праца". Вось яшчэ прыклад.

Далей - выпраўленне вуліцы Ажэшкі на вуліцу Ажэшка, пры гэтым абсалютна беспадстаўна. Прозвішчы, якія скончваюцца на "а" ў беларускай мове скланяюцца, удзельнік жа робіць так, як сам хоча.

Ну і апошняе: вяртанне рускіх назваў у артыкулы пра малыя населеныя пункты Беларусі. У нас беларускамоўная Вікіпедыя, і руская мова да яе не мае НІЯКАГА дачынення. Тым больш, я думаю, удзельнік выдатна ведае, што транслітарацыя рускіх назваў павінна весціся з беларускай мовы, такім чынам сэнсу ў даданні рускіх ТРАНСЛІТАРАЦЫЙ (а гэта могуць быць толькі яны) небагата.

Такім чынам, прашу звярнуць увагу на дзеянні гэтага чалавека і падняць пытанне аб яго кампетэнцыі. Не здзіўлюся, калі ўсе вышэй адзначаныя артыкулы будуць ім у далейшым забароненыя для правак. --Einimi (размовы) 12:00, 10 лютага 2019 (MSK)

Калега Einimi, фармальны бок справы такі: у РБ руская мова прызнана дзяржаўнай, на жаль, гэта дае падставы паказваць рускамоўныя назвы ў артыкулах пра геаграфічныя аб'екты Беларусі. --JerzyKundrat (размовы) 22:08, 21 лютага 2019 (MSK)
Лічу ўсе абвінавачванні беспадстаўнымі.
1) «Чырвоныя» катэгорыі гэта сапраўды не вельмі добра, але іх дадаюць у артыкулы бадай што ўсе ўдзельнікі. Не бачу ніякай прынцыповасці чапляцца за адну канкрэтную катэгорыю, калі ёсць вялікі спіс чырвоных катэгорый. Сам намагаюся гэтыя катэгорыі ствараць або пераразмяркоўваць, але для таго, каб пазбавіцца ад чырвоных катэгорый поўнасцю, трэба яшчэ зрабіць шмат працы. Пакуль недапушчальнасць чырвоных катэгорый не прапісана ў рэкамендацыі Вікіпедыя:Катэгарызацыя, то не бачу ў іх даданні ніякіх парушэнняў. Хоць, вядома, найлепшым вырашэннем было б знайсці іншых дэпутатаў, дадаць іх у катэгорыю і стварыць яе.
2) Прозвішча на -а скланяюцца, калі яны мужчынскія, і не скланяюцца калі жаночыя. Таму "вуліца Леапольда Ажэшкі", але "вуліца Элізы Ажэшка".
3) Артыкулаў пра малыя населеныя пункты Беларусі каля 25000. У чым сэнс выдалення рускай назвы ў трох выпадковых з іх? Калі рабілася заліўка, то адмыслова было дамоўлена, што рускія назвы дадаюцца, бо гэта афіцыйныя назвы (згодна з нарматыўным даведнікам) на афіцыйнай мове краіны. Можна змяніць кансэнсус на гэты конт, але гэта павінна быць па выніках шырокага абмеркавання, пасля чаго робатам выпраўляюцца ўсе артыкулы. Калі ж прыходзіць адзін удзельнік і на свой густ выпраўляе тры артыкулы з 25000, то гэта не справа. Пакуль жа хутчэй у старыя артыкулы (якія былі да заліўкі) варта дадаць рускія назвы, гэта будзе адпавядаць цяперашняму агульнаму кансэнсусу.
--Artsiom91 (размовы) 12:29, 10 лютага 2019 (MSK)
Адміністратар-істэрычка заблочыў мяне на тры дні, цяпер я не магу вам нармальна адказаць. Прыйдзецца пісаць з ананіма.

Наконт першага: чырвоныя катэгорыі - гэта ненармальна. Ад іх мала сэнса і я патдумачыў чаму. Іх дадаюць удзельнікі, калі бязглузда перакладаюць артыкулы і пакідаюць іх так, як яны былі раней, нічога не мяняючы.

Наконт другога: гэта дзе такія правілы ёсць? Чаму калі выпісваюць, напрыклад, дыпломы на беларускай мове жаночыя прозвішчы скланяюцца (напрыклад, Лукашэнцы, Сясюры, Матольцы і г.д.). Гэта нармальная і натуральная з'ява беларускай мовы, не мяняць варта толькі іншаземныя неславянскія прозвішчы.

І трэцяе: я згодзен, што тры артыкулы нічога не зменяць. Аднак я чыста фізічна не магу павыпраўляць іх усе рукамі, таму прашу запусціь апытанку наконт мэтазгоднасці рускіх назваў у гэтых артыкулах. Прызнаю, што тут спадар Чаховіч можа мець пэўную рацыю, аднак не згодзен з дадзеным правілам.

Па ўсіх астатніх пытаннях - усё тое ж самае. --46.56.226.164 13:31, 10 лютага 2019 (MSK)

3) Не бачу нічога шкоднага ў пазначэнні назваў беларускіх населеных пунктаў рускімі эквівалентамі. Гэта дапамагае рускамоўным чытачам беларускай Вікіпедыі ідэнтыфікаваць населены пункт, бо звестак пра яго на беларускай мове можа быць болей, чым у раздзеле рускай Вікіпедыі. Эквівалентамі айконімаў карыстаецца і англійскі, і рускі моўныя разделы. Прыклады: Gusev, Гусев. --Da voli (размовы) 20:39, 18 лютага 2019 (MSK)
Навошта рускамоўным чытачам беларускамоўная Вікіпедыя? Ды нават калі і так - ёсць Вікізвесткі, у якіх можна знайсці спасылкі на такую ж старонку ў іншых моўных раздзелах. Згубіцца ў "трох соснах" - нерэальна. --Einimi (размовы) 11:52, 19 лютага 2019 (MSK)

1. Чырвоныя катэгорыі часам проста неабходнасць, калі ты ведаеш, што такая мусіць быць і будзе калісьці, але часу ці сэнсу ствараць яе цяпер няма, то ставіш чырвоную (у апошнім сваім артыкуле паставіў чырвоную "Катэгорыя:Універсітэт Мінесоты" менавіта з прычыны, што яна будзе, але зараз і асноўнага артыкула для яе яшчэ няма). 3. Далёка не ўсе транслітарацыі відавочныя, нават наадварот -- часта невідавочныя зусім, а гэта адна з афіцыйных назваў паселішча, што важная энц.інфармацыя. Таму, калі няма адпаведніка ў РуВіксе (дзе слушна назва пададзена), лічу транслітарацыю карыснай і неабходнай, ды нават калі ёсць адпаведнік, для даведкі афіцыйная "руская" назва паселішча шкоднай не будзе. P.S. За што блок не глядзеў, але "істэрычкай" Вы яго напэўна адпрацавалі, калі ласка, пазбягайце абраз. --Максім Л. (размовы) 11:19, 21 лютага 2019 (MSK)

Вось у двух выпадках вяртання "рускіх" назваў, што Вы даеце, транслітарацыя менавіта невідавочная -- калі рабіць яе нармальна, мусяць быць "Гарадища" і "Арабавщина", а ёсць афіцыйна "Городище" і "Арабовщина". У чым сэнс выдаляць, каб адсылаць чытача ў РуВіксу глядзець "рускую" назву, калі яму трэба? --Максім Л. (размовы) 11:32, 21 лютага 2019 (MSK)
Транслітарацыя сапраўды невідавочная - наяўнасць рускай назвы не раз выратоўвала. Калі пішаш артыкул па рускамоўнай крыніцы, дзе згадваецца нейкі населены пункт, прастаўленыя рускія назвы дазваляюць хутка адшукаць усе варыянты і выбраць патрэбны, пры гэтым на беларускай мове гэтыя населеныя могуць мець розныя назвы: Городище гэта і Гародзішча, і Гарадзішча --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:56, 21 лютага 2019 (MSK)
Чаховіч Уладзіслаў, а блакіроўка навошта спатрэбілася? --JerzyKundrat (размовы) 22:03, 21 лютага 2019 (MSK)
Упартыя адкаты, шкодная вайна правак, хоць усё было патлумачана пры вяртанні правільных версій, ды і на сторонцы размоў таксама папярэджваў пра недапушчальнасць такіх дзеянняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:09, 21 лютага 2019 (MSK)
Варта б спачатку зрабіць удзельніку афіцыйнае папярэджанне аб тым, што яго дзеянні могуць пацягнуць за сабой блакіроўку. --JerzyKundrat (размовы) 22:15, 21 лютага 2019 (MSK)

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[правіць зыходнік]

Гэта, канешне, крута, і хацелася б, каб гэта было афіцыйна і заўсёды, але чаму на гэтай старонцы ў шаблоне-картцы ўжываецца бел-чырвона-белы сцяг і пры гэтым ні ў Вікізвестках, ні ў самім шаблоне яго няма? Аж цікава, як яго так незаўважна дадалі) --Einimi (размовы) 15:54, 9 лютага 2019 (MSK)

Таму што дата стварэння 20 сакавіка 1992 года, калі сцягам Беларусі быў бел-чырвона-белы. Варта змяніць логіку вызначэння сцяга ў залежнасці ад дат.--Artsiom91 (размовы) 12:44, 10 лютага 2019 (MSK)

Памылка[правіць зыходнік]

Калі ствараеш вельмі кароткі па змесце артыкул, выдаецца паведамленне "Неадназначнасць павінна ўтрымліваць Шаблон:Неодназначнасць". Відавочная ж памылка, трэба шаблон:неадназначнасць --Einimi (размовы) 15:36, 9 лютага 2019 (MSK)

Вікіпедыя:Вікіфікацыя[правіць зыходнік]

Высунута прапанова зацвердзіць у якасці рэкамендацыі старонку Вікіпедыя:Вікіфікацыя. Выказаць заўвагі і пажаданні можна на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Вікіфікацыя.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 31 студзеня 2019 (MSK)

Назвы НП Украіны[правіць зыходнік]

Зараз ідзе ручная заліўка ўкраінскіх вёсак. У артыкулах прыводзіцца дзве назвы, адна паводле ТКП (але чамусьці стаіць не напершым месце), а другая паводле чаго? Калі няма крыніцы на напісанне, але ёсць афіцыйныя правілы транслітарацыі, ці варта дадаваць гэтую прыдуманую назву ў артыкул (калька з рускай назвы)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:44, 24 студзеня 2019 (MSK)

Лічу, не варта. Віт; размовы 16:54, 24 студзеня 2019 (MSK)

Вось, і ідэалогія з’явілася[правіць зыходнік]

Вокладка падабаецца.--Ohlumon (размовы) 17:40, 19 студзеня 2019 (MSK)

Гэта вокладка лепей была. Віт; размовы 19:15, 19 студзеня 2019 (MSK)

Віківандроўкі і Вікінавіны[правіць зыходнік]

Прашу паважаную вікісупольнасць не заставацца абыякавай да спробы стварэння новых беларускамоўных раздзелаў. Калі ласка, пакідайце меркаванні:

  1. Requests for new languages/Wikivoyage Belarusian
  2. Requests for new languages/Wikinews Belarusian

Віт; размовы 18:14, 16 студзеня 2019 (MSK)

Па-англійску не ўмею, але ідэю стварэння Вікінавін падтрымліваю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:50, 16 студзеня 2019 (MSK)
Сп. Уладзіслаў, можаце напісаць аб сваёй падтрымцы там на беларускай мове, не праблема. Віт; размовы 11:04, 17 студзеня 2019 (MSK)
Таксама запрашаю ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у працы створанага беларускага бэта-Віківерсітэта. Віт; размовы 11:56, 26 студзеня 2019 (+03)
У нас ёсць запыт Вікіпедыя:Да аб’яднання#Злучнікі англійскай мовы і Сінтаксіс англійскай мовы, згаданыя там артыкулы было б добра перанесці ў Віківерсітэт.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 26 студзеня 2019 (MSK)

Удзел Вікімедыя Саміце-2019[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадарства,

Я заявіўся на ўдзел у Вікімедыя Саміце — 2019, зараз мне неабходна атрымаць мандат супольнасці. Прашу падтрымкі.

Некалькі словаў чаму я варты наведаць гэты Саміт:

  1. Магу выкласці думкі нашай супольнасці сярод міжнародных партнёраў. Калі ласка пакідайце свае думкі ніжэй. Я меў магчымасць удзельнічаць на шэрагу папярэдніх міжнародных мерапрыемстваў, дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне.
  2. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы ў мінулыя гады як з мясцовымі ўдзельнікамі, так і міжнароднымі (Вікіпадарожжы 2015—2017 (8 падарожжаў), Беларускую юзэр групу (2015), Вікілетнік 2017, Вікілекцыі (больш за 20 па орзных гарадах), групу у ФБ (2017)). У 2018 я правёў дзве лекцыі, адну падчас Дня Адкрытых Дадзеных (вясна 2018), другую — для выкладчыкаў рэгіянальных сярэдніх школаў (зіма 2018). Але найбольшае, што можа прынесці плён — гэта даследванне (вясна 2018), і падрыхтаваная глеба для рэалізацыі ідэі, якая павінна пашырыць выкарыстанне wikidata і ахопіць некалькі сяброўскіх супольнасцяў (openstreetmap.org і айці-валанцёраў). Нарэшце, у гэтым годзе я збіраюся прыкласці намаганні, каб пераўтварыць гэту ідэю ў рэальнасць.
  3. Таксама я каардыную грамадскую арганізацыю Фаланстэр, дзе мы пастаянна развіваем вікі прынцыпы ў самакіраванні, а таксама папулярызуем выкарыстанне беларускай мовы ў штодзеннай практыцы і опенсорсных айціпраектах (напрыклад, Doika).

Наш удзел у Вікісамміце дасць магчымасць:

  • атрымаць веды па будучым планам сусветнай вікі-супольнасці (па прыезду зладжку мітап, дзе падзялюса атрыманымі ведамі),
  • узмацніць кантакты з міжнароднай супольнасцю, а таксама wikidata-актывістамі (запрашу людзей да нас, на летні хакатон).
  • Таксама я змагу выкласці пазіцыю юзэр-групы па пытаннях, якія мы абазначым да сакавіка (адмыслова правяду апытанку)

Прашу вашай падтрымкі і гатовы выслухаць напуцтвы супольнасці для ўдзелу.

Mr. Zabej (размовы) 01:55, 10 студзеня 2019 (MSK)

«дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне» — і што з гэтым іміджам нам рабіць далей? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:39, 10 студзеня 2019 (MSK)
Ужо робім. Да нас прыязджаюць удзельнікі з іншых краін і абменьваюцца ведамі, натхняюць, а таксама актыўна запрашаюць удзельнічаць ў сваіх мерапрыемствах. --Mr. Zabej (размовы) 16:02, 10 студзеня 2019 (MSK)
Чаховіч Уладзіслаў, а чаму Вы не ведаеце, «што з гэтым іміджам нам рабіць далей»?--Ihar Dorinel (размовы) 13:43, 13 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За
Mr. Zabej вывеў супольнасць на новы узровень, паказаў гарызонты, якія магчымы. Шэраг падзей, якія мы рабілі афлайн ад Фаланстэра, і без якіх ніводная онлайнавая супольнасць не выжыве: гэта І Вікі-Летнік, і дзясяткі лекцый, не сумных:) пра Вікіпедыю, пасля якіх людзі кажуць «Ух, ты, а я і не ведаў, што гэта так цікава!», дзясяткі майстар-класаў для школьнікаў, студэнтаў, іншых суполак па інтарэсаў у грамадстве.
Што вельмі важна і шмат хто Вікіпедыстаў чамусьці так не робіць. Гэта пасля таго, як з’ездзіш на канферэнцыю, — падзяліцца думкамі, ведамі, досведам з супольнасцю.. Зафіксаваць і перадаць гэтыя веды. Інакш навошта іх было атрымоўваць?! Mr. Zabej гэта зробіць! --Svetit (размовы) 11:52, 10 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За Падтрымліваю. --KarlKori (размовы) 19:31, 10 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За Лічу Mr. Zabej вартым удзелу. --Ihar Dorinel (размовы) 22:21, 10 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За Высокая верагоднасць таго, што Mr. Zabej падзеліцца вынікамі саміта з усімі жадаючымі. Асоба Mr. Zabej вылучаецца сур’ёзным падыходам да справы, здольнасцю займацца аналітыкай і распрацоўкай канцэпцый. --Da voli (размовы) 23:53, 10 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За, наўпрост. --JerzyKundrat (размовы) 14:14, 14 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За. Трэба самому развівацца і развіваць супольнасць. Чакаем ад Mr. Zabej справаздачу ў красавіку на штомесячнай вікісустрэчы. DobryBrat (размовы) 11:07, 16 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:49, 16 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» За, безумоўна. Віт; размовы 00:21, 17 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць, намінант не з'яўляецца актыўным рэдактарам Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 18:54, 18 студзеня 2019 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць,бо я не бачу ніводнага створанага артыкула або праўкі ў артыкулах на працягу апошняга часу (з 2017 г.), акрамя размоў з удзельнікамі. Гл. Уклад удзельніка.--VladimirZhV (размовы) 19:43, 18 студзеня 2019 (MSK)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Прапаную не ўлічваць галасы ўдзельнікаў, якія не займаюцца наўпрост Вікіпедыяй (г. зн. амаль не пішуць артыкулы).--Liashko (размовы) 07:23, 11 студзеня 2019 (MSK)

Liashko, а што, у беларускай вікісупольнасці існуе падзяленне на тых, хто займаецца «наўпрост» і «не наўпрост»?

Чаму тыя, хто «наўпрост», не галасуюць і не вылучаюць іншых кандыдытаў??? --Ihar Dorinel (размовы) 13:37, 13 студзеня 2019 (MSK)

Не бачу асаблівага сэнсу. Хто з вашых «выхаванцаў» далучыўся да Вікіпедыі? --Artificial123 (размовы) 18:12, 13 студзеня 2019 (MSK)
Вы маеце рацыю, спадар Artificial123, але трэба шмат сеяць, каб нешта прарасло. Ці шукаць больш урадлівую глебу. Развіццё зносін у Вікіпедыі таксама вартае падтрымкі, бо гэта выбудоўвае грамадзянскую супольнасць у краіне. Камусьці прыемна ўзбагачаць Вікіпедыю, а нехта ўспыхне ад вогнішча новых ведаў у таямнічым праекце Вікізвестак. --Da voli (размовы) 23:44, 14 студзеня 2019 (MSK)
Дык можа сейбіт не той? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:50, 15 студзеня 2019 (MSK)
Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў, гэта самакрытыка ў вас? --JerzyKundrat (размовы) 00:49, 16 студзеня 2019 (MSK)
Мае дзясяткі тысяч зерняў добра ўзышлі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:32, 16 студзеня 2019 (MSK)
…Курачка па зярнятку збірае і сытая бывае, а верабей не сее, не жне, ды зярняткі клюе. Народная мудрасць. DobryBrat (размовы) 11:07, 16 студзеня 2019 (MSK)
У мяне адна вучаніца ў тэкст рэферата ўставіла такі выраз: Хоць дурнога абы многа. --JerzyKundrat (размовы) 21:33, 16 студзеня 2019 (MSK)

Вікісустрэча 10 студзеня[правіць зыходнік]

10 студзеня (18:00) у Мінску адбудзецца чарговая вікісустрэча. Сустрэча пройдзе ў Навуковай бібліятэцы БНТУ. Нават калі вы не маеце магчымасці прыйсці, прапануйце тут свае думкі: што можна зрабіць у 2019 г. для развіцця афлайн жыцця ўдзельнікаў Вікіпедыі і сумежных праектаў? Будзем ладзіць планы на год.
Накірункі існуюць самыя розныя: адукацыя, кантакты з музеямі, бібліятэкамі, прадпрыемствамі, кантакты з выкладчыкамі і выбітнымі асобамі, сумесныя падарожжы, адпачынак, развіццё міжнародных сувязей. --Da voli (размовы) 23:20, 8 студзеня 2019 (MSK)

А хто яшчэ, акрамя мяне працуе з адукацыяй? Раскажыце! :) У гэтым семестры у мяне 20 байцоў. Вікіпедыя:Вікі адукацыя на ФРФіКТ --Svetit (размовы) 11:57, 10 студзеня 2019 (MSK)

Вынікі апытання[правіць зыходнік]

Цікава, вынікі гэтага апытання дзесці публікаваліся? Можа хто памятае дзе паглядзець? Віт; размовы 11:02, 8 студзеня 2019 (MSK)

Ёсць такая старонка, не ведаю дакладна як яна суадносіцца з апытаннем з прыведзенай спасылкі.--Artsiom91 (размовы) 11:07, 8 студзеня 2019 (MSK)
Спадар Mr. Zabej можа захоўваць вынікі гэтага апытання. --Da voli (размовы) 23:20, 8 студзеня 2019 (MSK)
Спадарства, што бы вы без мяне рабілі, якая стварыла гэтую анкетку для праектаў Фаланстэра і потым краснавочыла-аналізавала яе:) Трымайце! Усе пад CC BY-SA, можна карыстаць паўторна! --Svetit (размовы) 12:02, 10 студзеня 2019 (MSK)

FileExporter beta feature[правіць зыходнік]

Johanna Strodt (WMDE) 12:41, 14 студзеня 2019 (MSK)

No editing for 30 minutes 17 January[правіць зыходнік]

You will not be able to edit the wikis for up to 30 minutes on 17 January 07:00 UTC. This is because of a database problem that has to be fixed immediately. You can still read the wikis. Some wikis are not affected. They don't get this message. You can see which wikis are not affected on this page. Most wikis are affected. The time you can't edit might be shorter than 30 minutes. /Johan (WMF)

17:47, 16 студзеня 2019 (MSK)

Talk to us about talking[правіць зыходнік]

Trizek (WMF) 18:00, 21 лютага 2019 (MSK)