Масты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Масты
Street in Masty.JPG
На вуліцы
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Водныя аб'екты
Насельніцтва
15 770 чалавек[1] (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовы індэкс
231591
Аўтамабільны код
4
Масты на карце Беларусі ±
Масты (Беларусь)
Масты
Масты (Гродзенская вобласць)
Масты

Масты́[2] (афіц. транс.: Masty) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зэльвянка. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 15 770 чал. (2019)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1486 як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета ВКЛ. У 1561 тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета. У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 гарадскі пасёлак, з 1955 — горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — 17,4 тыс. чал.; 2006
  • — 16,8 тыс. чал.; 2016 — 15 948 чал.[3]; 2017 — 15 883 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У наваколлях горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Мастоўскі музей «Лес і чалавек». Касцёл (1994), царква (1995).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастоўская Свята-Ільінская царква (1910).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]