Чэхія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэшская Рэспубліка
чэшск.: Česká republika
Flag of the Czech Republic.svg Герб Чэхіі
Сцяг Чэхіі Герб Чэхіі
Europe location CZ.png
Дэвіз: «Pravda vítězí»
«Праўда перамагае»
Гімн: «Kde domov můj»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1993 (ад Чэхаславакіі)
Афіцыйная мова чэшская
Сталіца Прага
Найбуйнейшыя гарады Прага, Брно, Острава, Пльзень
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мілаш Земан
Андрай Бабіш
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
116-я ў свеце
78.866 км²
2
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

10.578.820[1] чал. (85-я)
134 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$368,659 млрд[2]  (51-ы)
$34.849,351[2]  (38-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$196,068 млрд [2]  (49-ы)
$18.534,333[2]  (36-ы)
ІРЧП (2016) 0,878[3] (вельмі высокі) (28-ы)
Этнахаронім чэх, чэшка, чэхі
Валюта чэшская крона (Kč ,CZK)
Авіякампанія České aerolinie
Інтэрнэт-дамены .cz, .eu
Код ISO CZ
Тэлефонны код +420
Часавыя паясы +1, улетку +2

Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.: Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выхаду да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.

Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горы: Чешскі Лес, Шумава, Судэты. Да апошніх належыць найвышэйшы пункт — гара Снежка (1603 метры). Чэхія багатая на паклады каменнага і бурага вугалю. Клімат умераны, з выразнымі кантынентальнымі рысамі. Рэкі Чэхіі належаць да трох мораў: Чорнага (Марава), Балтыскага (Одра) і Паўночнага (Эльба і Влтава). Лясы займаюць 35 % плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй — дубавыя і букавыя, вышэй — хваёвыя.

Першая на чэшскіх землях дзяржава ўзнікла ў VII стагоддзі і неўзабаве стала часткай Вялікай Маравіі. У пачатку ХІ стагоддзя Багемія (гістарычная назва чэшскіх земляў) увайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Залатым векам Багеміі стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. Пачатак наступнага стагоддзя быў адзначаны Чэшскай рэфармацыяй і гусіцкімі войнамі. У ХVI стагоддзі Багемія трапляе пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало штуршок даТрыццацігадовай вайны. Паўстанне было жорстка задушана і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: У пачатку ХІХ стагоддзя ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння. У Першай сусветнай вайне чэхі ваявалі не толькі на баку Аўстра-Венгрыі, але і ў арміях Антанты. У 1918 была абвешчана незалежная Чэхаславакія, а яе прэзідэнтам стаў Томаш Масарык. У Другую сусветную вайну Чэхія была акупавана фашысцкай Германіяй. У 1948 адроджаная Чэхаславакія абрала камуністычны шлях развіцця. Рэформы, распачатыя вясной 1968, выклікалі ўвядзенне войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавора ў жніўні таго ж года, акупацыю краіны і скасаванне ўсіх ліберальных заваёў. У 1989 Чэхаславакія мірна развіталася з камуністычным ладам у выніку акамітнай рэвалюцыі, 1 студзеня 1993 Чэхія і Славакія афіцыйна разышліся (у адрозненні ад распаду Югаславіі, гэтаксама аксамітна — без крыві). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.

Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў Багемія, Маравія і Чэшская Сілезія. Уваходзіць у ЕС, НАТА, Шэнгенскае пагадненне, АБСЕ, Савет Еўропы.

Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 71 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць Брно, Острава, Пльзень, Ліберац, Оламаўц.

Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі Сусветнага банку) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам ЕС. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Чэхія» паходзіць ад імя славянскага племя чэхаў.

Афіцыйная назва краіны — Чэшская Рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе — Cesko.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Карта Чэхіі

Тэрыторыя Чэхіі складае 78 866 км² (у т.л. 77 276 км² зямной паверхні і 1 590 км² воднай). Чэхія ляжыць паміж 48° і 51° пн.ш., 12° і 19° у.д., што прыпадае, бадай, на самы цэнтр Еўропы (без Расіі). Агульная працягласць мяжы — 1 880 км. Мяжуе з Польшчай на поўначы (даўжыня мяжы 658 км), Германіяй на паўночным захадзе і захадзе (646 км), Аўстрыяй на поўдні (362 км) і Славакіяй на ўсходзе (214 км). Не мае прамога выхаду да мора, аднак выгаднае становічша на скрыжаванні транспартных шляхоў, да таго ж, на водападзеле, часткова кампенсуе гэты эканоміка-геаграфічны недахоп.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Краліцкі Снежнік, частка Судэтаў — гор на поўначы Чэхіі

Чэхія — краіна ўзвышшаў і гор сярэдняй вышыні. На захадзе ляжыць пагорыстая Багемская катлавіна, што дрэнуеца рэкамі Лаба (Эльба) і Влтава і якую аблямоўваюць горы: на захадзе — Чэшскі лес, на паўднёвым захадзе — Шумава, на паўночным захадзе — Рудныя горы (Крушнэ-Горы), па поўначы — Судэты. Менавіта ў Судэтах, на мяжы з Польшчай, у іх самай высокай частцы, вядомай як Крконашы, знаходзіцца найвышэйшая гара Чэхіі — Снежка (1603 або 1602 м). На ўсход ад Багеміі ляжыць Чэшска-Мараўскае ўзвышша, што займае геаграфічны цэнтр краіны. На паўднёвым захадзе — таксама пагорыстая і ў атачэнні невысокіх гор — ляжыць другая катлавіна — Мараўская. Нетры Чэхіі ўтрымліваюць значныя запасы бурага і каменнага вугалю, а таксама — графіту. Маюцца паклады руд чорных і каляровых металаў (аб чым сведчыць і назва "Рудныя горы"), зрэшты, амаль што вычарпаныя за доўгую гісторыю распрацоўкі.

Клімат Чэхіі ўмераны з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Апошні абумоўлены наяўнасцю горных ланцугоў, што, хоць і невысокія, ствараюць пэўную перашкоду на шляху атлантычных паветраных мас, робячы лета больш спякотным, а зіму — маразнейшай, чым у той жа Баварыі. Улетку сярэдняя тэмпература паветра да +20° C, узімку — да -5° C. Ападкаў выпадае больш за 600 мм, большая частка прыпадае на лета, калі цыклоны прыносяць магутныя залевы, што выклікаюць бурлівыя паводкі. У гарах тэмпературы даволі сур'ёзна паніжаюцца, колькасць ападкаў таксама адрозніваецца, звычайна ў большы бок.

Прыродаахоўныя тэрыторыі

Па тэрыторыі Чэхіі праходзіць галоўны еўрапейскі водападзел: рэкі краіны нясуць свае воды у тры моры: Чорнае (Марава), Балтыйскае (Одра) і Паўночнае моры (Эльба). Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і яе прыток Влтава, на берагах якой раскінулася Прага. Найбуйнейшая рака Маравіі — Марава, вялікі прыток Дуная. На паўночных схілах Усходніх Судэт бярэ пачатак рака Одра, што мае ў Чэхіі 112 км свайго верхняга цячэння.

Лясы займаюць болей за трэцюю частку плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй ў складзе парод пераважаюць дубы і букі, вышэй — елкі і піхты. Ахове прыроды ў Чэхіі надаецца вялікая ўвага. Створаны 4 нацыянальныя паркі (усе ў гарах — гэта Крконашы, Шумава, Падыйі, і Багемская Швейцарыя) і 25 ахоўных ландшафтных зонаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішла міграцыя кельтаў, а пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны маркамані і куадзі. Калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гор.

У VII ст. франкскі гандляр Само падтрымаў тутэйшых славян у барацьбе супраць авараў і зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. У VIII ст. сталец захапіў мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя Вялікае Маравіі. У канцы IX ст. у складзе Вялікай Маравіі з’явілася княства Багемія, пад уладай дынастыі Пржамысловічаў. Напачатку X стагоддзя Вялікая Маравія была знішчана мадзьярамі, аднак чэшскія князі, браты Спытыгнеў I і Ураціслаў I паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце. У 1002 годзе Багемія на правах аўтаномнага суб’екта ўвайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі, у 1198 княства было пераўтворана ў каралеўства. Залатым векам Багеміі стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. У 1402 пражскі багаслоў Ян Гус распачаў пратэстанцкую рэфармацыю, у выніку чаго разгарнуліся Гусіцкія войны (1419—1434), якія прынеслі землям сучаснае Чэхіі вялікія спусташэнні.

Пражская дэфенестрацыя 1618, з якой пачалася Трыццацігадовая вайна. Дэфенестрацыя — выкідванне ненавісных чыноўнікаў у вокны — чэшскі гістарычны феномен

У 1526 Багемія пачала пераходзіць пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак Трыццацігадовай вайне. У 1620 20-тысячнае паўстанцкае войска было разбіта ў Бітве на Белай Гары, пасля чаго паўстанне было жорстка задушана. У 1621 лідары паўстання былі пакараны смерцю. Габсбургі канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). З распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі (1806) Багемія афіцыйна стала часткай Аўстрыйскай імперыі, і ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння — так званага "рамантычнага нацыяналізму". У канцы ХІХ стагоддзя — калі Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў Аўтра-Венгрыю — землі Багеміі і Славакіі сталі прамысловым сэрцам шматнацыянальнай дзяржавы.

На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую манархію землякі ўдалага ваякі Швейка паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў Антанты. Пасля Першай сусветнай вайны была ўтворана незалежная Чэхаславакія — адзіная дэмакратыя ў Цэнтральнай Еўропе паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Самай значнай фігурай на палітычным небасхіле таго часу быў Томаш Масарык — першы прэзідэнт краіны (1918–1935). У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х–1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету.

Першая Чэхаславакія (1918—1938)

У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі нацыянальных меншасцяў не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.

Нягледзячы на больш за мільённую мабілізацыю і пагадненне аб узаемнай дапамозе з Францыяй, у сакавіку 1939 аслабелая дзяржава не аказала супраціву нямецкім войскам і распалася на марыянеткавы пратэктарат Багеміі і Маравіі пад кантролем Германіі, незалежную Славакію і Карпацкую Украіну, якая адразу ж была анексавана Венгрыяй. За перыяд акупацыі на тэрыторыі Чэхіі было забіта каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі. Чэхія была вызвалена ад гітлераўцаў адной з апошніх — стрэлы ў Празе гучалі нават 9 траўня 1945 года. У 19451946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.

Вуліца Прагі, жнівень 1968. Пражская вясна скончылася з уварваннем войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавору ў Чэхію

Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя, што дэмакратычным шляхам перамагла на выбарах 1946 года, узмацнілася і ў лютым 1948 усталявала сацыялістычны рэжым. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі ўзяць курс на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам» — рэформы атрымалі назву «Пражскае вясны». Аднак войскі Арганізацыі Варшаўскага дагавора прыпынілі гэтыя спробы — жніўнем таго ж года арміі СССР і яго саюзнікаў акупавалі Чэхію; следам распачаліся палітычныя рэпрэсіі.

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію («аксамітны развод»). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, Грамадзянская дэмакратычная партыя — 53, кансерватыўная партыя TOP 09 — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «Грамадскія справы» — 24.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш блізкімі сябрамі Чэхіі з’яўляюцца Польшча, Венгрыя і Славакія. Учацвярох яны утвараюць т.зв. Вышаградскую групу.

Беларуска-чэшскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь і Чэхію звязвае даўняя гісторыя адносін. У 1517 годзе беларускі першадрукар Францішак Скарына надрукаваў у Празе сваю першую кнігу «Псалтыр», а таксама Біблію і шэраг іншых. У 1923 – 1943 у Празе знаходзілася Рада БНР у выгнанні. У Празе знаходзілі прытулак такія знакавыя постаці беларускай культуры як Ларыса Геніюш і Васіль Быкаў.

5 студзеня 1993 года Рэспубліка Беларусь і Чэшская Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. У Празе і Мінску з'явіліся пасольствы. У жніўні 2001 года ў Празе пабывала дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Сталіца — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.

Спіс краёў:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка колькасці насельніцтва Чэхіі (1960 – 2016)

Па колькасці насельніцтва сярод краін Еўропы Чэхія суседнічае з Грэцыяй, Венгрыяй, Партугаліяй. Да 1980-х насельніцтва краіны хутка павялічвалася, у 1980-х прырост запаволіўся, а у 1990-х стаў нулявым, (ў асобныя гады — адмоўным). Найгоршая дэмаграфічная сітуацыя назіралася ў пачатку 2000-х, а вось з 2005 колькасць жыхароў Чэхіі пачала рашуча ўзрастаць. Варта адзначыць, што станоўчая дынаміка ў вялікай ступені вынікае з фактару міграцыйнага прытоку, які выкліканы эканамічнымі поспехамі краіны. Нараджальнасць жа ў 2018 была меншай за смяротнасць (9,2 супраць 10,5 на 1000 чалавек), а сумарны каэфіцыент нараджальнасці складаў усяго 1,46. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чэхіі старэе: доля асобаў старэйшых за 65 гадоў амаль дасягнула 20 %, сярэднестатыстынаму чэху ў 2018 было 42,5 гадоў.[4]

Чэхі ў заходнебагемскіх народных строях

Паколькі пункт "нацыянальнасць" у чэшскім перапісным бланку неабавязковы, 26 % насельніцтва вырашыла не дзяліцца са статыстыкай гэтай інфармацыяй. Тым не менш відавочна, што большасць насельніцтва складаюць чэхі. Каля 5 % жыхароў Чэхіі ідэнтыфікуюць сябе як маравы — этнічна блізкая да чэхаў група, што насяляе землі Маравіі. Сярод карэнных меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (паводле накаторых ацэнак — да 250 тысяч)[5], палякі, яўрэі.

Пастаянны міграцыйны прыток робіць нацыянальны склад усё болей стракатым. Па стане на 2016 год у Чэхіі налічвалася каля паўмільёна замежнікаў, палова з якіх прыходзілася на ўкраінцаў і славакаў, а вось трэцяя дыяспара нечаканая: у Чэхіі жыве каля 40 тыс. в'етнамцаў (0,4 % населтьніцтва) — в'етнамскія працаўнікі з'явіліся тут яшчэ ў сацыялістычныя для Усходняй Еўропы часы, большасць з іх асела на новай радзіме.[6] З іншага боку, шмат чэхаў раскідана па ўсім свеце: у адных ЗША паўтара мільёны чалавек маюць чэшскія карані, а Чыкага на пачатку ХХ ст. па колькасці чэшскамоўных жыхароў саступаў толькі Празе і Вене.[7]

Каля 95 % жыхароў Чэхіі размаўляюць па-чэшску, у тым ліку і маравы, частка якіх размаўляе на мараўскіх гаворках чэшскай мовы (а хто-ніхто разглядае мараўскую як самастойную заходнеславянскую мову).

Каталіцкі Сабор Святога Вацлава (Оламаўц). Большасць веруючых чэхаў (якіх меншасць) — каталікі

Большасць насельніцтва Чэхіі не вызнаюць ніякай рэлігіі, з іх 30 % пераканана называюць сябе атэістамі (больш толкі ў Кітаі і Японіі), яшчэ каля 45 % не атаясамлівае сябе ні з якой рэлігіяй.[8] Гэта тэндэнцыя не толькі апошніх дзесяцігоддзяў і камуністычнага мінулага — гістарычна чэхі вядомы як адзін з самых талерантных і рэлігійна індэферэнтных народаў.

Брно — другі па памерах горад Чэхіі. Стары горад

Аднак менавіта тут на пачатку ХIV стагоддзя адбылася першая вялікая спроба рэфармацыі каталіцкай царквы. Тым не менш, каталіцтва на чэшскіх землях адстаяла свае пазіцыі і сёння большасць вернікаў (якіх усяго 20–25 %) — каталікі, меншасць — пратэстанты.

Насельніцтва размешчана па тэрыторыі Чэхіі даволі раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае сярэднія па еўрапейскіх мерках 134 чал/км². 73,5 % жыхароў краіны з'яўляюцца гараджанамі (2018), найбольшая канцэнтрацыя гарадскіх паселішчаў на поўначы і на ўсходзе краіны.[9] У сталіцы жыве 1,3 млн чалавек, у пражскай агламерацыі — каля 2,3 млн. Далей ідуць Брно (377 тыс), Острава (294), Пльзень (169), Ліберац (102), Оламауц (100 тыс.чал).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Чэшская эканоміка — рыначная, адна з найбольш стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Рост ВУП у 20002001 гг. быў выкліканы зніжэннем на мытных пошлін з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост ВУП у 2015, 2016, 2017 гадах склаў 5,4 %, 2,5 % і 4,3 % адпаведна; інфляцыя — 2,4 % (2017), 0,7 % (2016).[10]

Зброя і войска[правіць | правіць зыходнік]

Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % ВУП.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі